Перайсці да зместу

Іосіф Фаміч Сушко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Фаміч Сушко
Дата нараджэння 1928
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 2016(2016-01-04)
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Іосіф Фаміч Сушко (1928, вёска Пруднікі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць4 студзеня 2016[1]) — беларускі самадзейны кампазітар. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР, мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца «Спадчына», лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне». Ганаровы грамадзянін Маладзечна.

Вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі. 13 снежня 1944 года арыштаваны, у 1945 годзе прыгавораны да 10 гадоў зняволення, пакаранне адбываў у Тайшэце Іркуцкай вобласці. У 1954 годзе вызвалены, у 1962 годзе рэабілітаваны. Працаваў мастацкім кіраўніком Варапаеўскага Дома культуры (Пастаўскі раён). У 1959 годзе паступіў у Маладзечанскае музвучылішча. У 1960 годзе стаў кіраўніком ансамбля «Спадчына», які ў 1963 годзе атрымаў званне «народны»[2].

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1996 года.

Зноскі